Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
РУС БЕЛ

Управление по образованию администрации Первомайского района г. Минска
Государственное учреждение образования

Детский сад № 210 г. Минска

Меню раздела

    Горячие новости

    14.08.2026
    Родительское собрание для ясельных групп

    подробнее...

    06.08.2026
    Август

    подробнее...

    03.08.2026
    Мероприятия физкультурно-оздоровительной направленности

    подробнее...

    15.07.2026
    Это нужно знать

    подробнее...

    30.06.2026
    Турслет Первомайского района

    подробнее...

    Голосование

    Как ваш ребёнок посещает дошкольное учреждение?



    Сайт зарегистрирован
    в Государственном регистре
    информационных ресурсов Беларуси.
    Регистрационное свидетельство №: 1141001099 от 21.10.2010г.

    Праграмныя задачы

    Адукацыйная вобласць:

    РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ І КУЛЬТУРА МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСІН

    Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёй; станаўленне рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.

    Задачы:

    развіваць: элементарныя навыкі зносін на беларускай мове;

    фарміраваць: уменне адрозніваць беларускае і рускае маўленне; навыкі ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове;

    выхоўваць: асновы нацыянальнага светапогляду.

     

    Маўленчыя зносіны

     Развіваць уменні:

    - пры садзейніцтве дарослага наладжваць беларускамоўныя зносіны па змесце твораў тмастацкай літаратуры і фальклору (беларускія народныя пацешкі, казкі, творы беларускіх пісьменнікаў для дзяцей);

    - самастойна разумець маўленне дарослага, адказваць на яго пытанні.

    Фарміраваць уменні:

    - уважліва слухаць мастацкія творы на беларускай мове, адказваць на пытанні па іх змесце;

    -выкарыстоўваць варыятыўныя формы прывітання, развітання, падзякі, звароту з просьбай (добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, дабранач, да пабачэння, дзякуй, калі ласка, смачна есці, прабач);

    - адрозніваць, параўноўваць, аналізаваць словы прывітання, развітання, падзякі, звароту з просьбай.

      Слоўнік

     Фарміраваць уменне называць прадметы навакольнага асяроддзя, іх якасці, дзеянні, матэрыялы, з якіх яны зроблены; выкарыстоўваць у маўленні словы, якія абазначаць відавыя і родавыя паняцці (цацкі, посуд, адзенне, мэбля).

     Граматычны лад маўлення

     Фарміраваць уменні

    - ўтвараць склоны назоўнікаў: родны (санак, лыжак, лялек), месны (на назе, у руцэ, на двары), давальны (дапамагчы Аленцы, дапамагчы Янку);

    - загадны лад дзеясловаў (мый, сядай, пі, паскачы);

    - формы 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку дзеясловаў (ідзе, піша, малюе, варыць, гуляюць, хочуць);

    - асаблівасці роду некаторых назоўнікаў (смачны яблык, калматы сабака); множны лік назоўнікаў (дамы, лясы, вокны).

     Гукавая культура маўлення

    Фарміраваць уменне правільна вымаўляць спецыфічна беларускія гукі: фрыкатыўны [г], [г’]; заўсёды цвёрдыя гукі [ч], [р] ізалявана (у гукапераймальных словах), у словах і фразах; гук [ў] у словах і фразах.

     Звязнае маўленне

     Фарміраваць уменні:

    - адказваць на пытанні па змесце мастацкіх твораў, карцін і пры апісанні цацак;

    - узнаўляць мастацкія творы на беларускай мове;

    - ствараць асобныя выказванні, самастойныя па задуме і моўным афармленні;

    - адрозніваць, параўноўваць мастацкія творы на рускай і беларускай мовах.

     

    Старэйшая група (ад пяці да шасці год)

    Выхаванцы ад 5 да 6 гадоў

    Мэта: фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.

    Задачы: развіваць: пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, моўных асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай, навыкі маўленчага самакантролю; фарміраваць: зносіны і сродкі зносін на беларускай мове, навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні дарослага, заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове; выхоўваць каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы.

      Маўленчыя зносіны

    Развіваць уменні:

    - з дапамогай дарослага апісваць сітуацыю, вырашаць пэўную камунікатыўную задачу і просьбу, расказ, тлумачэнне;

    - адрозніваць формы ветлівасці на беларускай мове;

    - самастойна ўжываць формы ветлівасці на беларускай мове.

     Слоўнік

    Фарміраваць уменні:

    - ужываць словы – назвы акаляючых прадметаў: назвы цацак, вучэбных прылад (аловак, пэндзаль, сшытак), посуду, мэблі, адзення, хатніх рэчаў (гадзіннік, дыван, канапа), жывёл (вавёрка, трус, матылёк), садавіны і агародніны (цыбуля, бульба);

    - колераў (ружовы, блакітны); якасцей (прыгожы, дужы, смачны, добры, дрэнны); дзеянняў (глядзець, бачыць, сустракаць, расці); разумець і ўжываць абагульняльныя словы;

    - ужываць традыцыйныя беларускія формы імёнаў (Алесь, Уладзя, Ян, Янка, Таццянка, Кастусь, Аленка);

    - адрозніваць словы рускай і беларускай моў, якія супадаюць ці падобныя па

    вымаўленні, але маюць рознае лексічнае значэнне (неделя – нядзеля, диван – дыван).

      Граматычны лад маўлення

    Фарміраваць уменні:

    - з дапамогай дарослага разумець некаторыя асаблівасці граматычнага ладу

    беларускага маўлення: адзіночны і множны лік асобных назоўнікаў (садавіна, агародніна, крупы, дзверы);

    - дапасаванне прыметнікаў да некаторых назоўнікаў (доўгі цень, белае казляня, вясёлы гармонік);

    - утварэнне некаторых склонавых форм назоўнікаў (бераг – на беразе, гарох – у гароху (гаросе), па палях, па лясах);

    - прыналежных прыметнікаў (ляльчын, татаў, Алесеў, цётчын); вышэйшай (мацнейшы за, лепшы за) і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў (найлепшы, найпрыгажэйшы); прыслоўяў (уранку, узімку);

    - утвараць назвы маладых істот (мышаня, тыграня), назоўнікаў са значэннем

    адзінкавасці (бульба – бульбіна, морква – морквіна);

    - з дапамогай дарослага фармуляваць пытанні з часціцамі ці, хіба; ужываць у мове прыназоўнікі, словазлучэнні з прыназоўнікамі да, у (да сябра, у лес), злучнік але;

    - самастойна ўжываць новыя словы ў розных фразавых канструкцыях; спецыфічна беларускія марфолага-сінтаксічныя звароты (баліць каму, хварэць на што, хадзіць у грыбы, у ягады, дзякаваць каму, смяяцца з каго і інш.).

      Гукавая культура маўлення

    Фарміраваць уменні:

    - самастойна правільна вымаўляць спецыфічна беларускія гукі: [дж], [дз’], [ц’];

    - фрыкатыўныя [г], [г’]; зацвярдзелыя гукі [ч], [р]; гукаспалучэнне [шч], ізалявана (у гукапераймальных словах), у словах і фразах; гук [ў] у словах і фразах;

    - правільна вымаўляць словы з падоўжанымі зычнымі ў словах (калоссе, варэнне);

    - выразна вымаўляць ненаціскныя галосныя;

    - правільна вымаўляць рускія і беларускія словы, падобныя па гучанні (зверек – звярок, ночь – ноч);

    - адрозніваць, параўноўваць, аналізаваць рускія і беларускія словы, падобныя па гучанні (зверек – звярок, ночь – ноч).

     Звязнае маўленне

    Фарміраваць уменні:

    - разумець беларускае маўленне, мастацкія творы на беларускай мове – як празаічныя, так і вершаваныя;

    - пераказваць кароткія казкі і апавяданні – як знаёмыя, так і ўпершыню пачутыя;

    - ствараць выказванні, якія характарызуюцца самастойнасцю, закончанасцю, лагічнай сувяззю паміж сваімі часткамі і моўным афармленнем;

    - адрозніваць, параўноўваць, аналізаваць мастацкія тэксты на беларускай мове.

    Полезные ссылки

    пятилетка год женщины

    Минский городской исполнительный комитет
    Министерство образования Республики Беларусь







    Stop
    Помощь людям в трудной жизненной ситуации
    Безопасность детей в сети
    Адрес: 220103, г. Минск, ул. Калиновского, 39
    Телефон: +375 17 357-03-27