Меню раздела
Горячие новости14.08.2026 Родительское собрание для ясельных групп
подробнее...
06.08.2026 Август
подробнее...
03.08.2026 Мероприятия физкультурно-оздоровительной направленности
подробнее...
15.07.2026 Это нужно знать
подробнее...
30.06.2026 Турслет Первомайского района
подробнее...
Сайт зарегистрирован
в Государственном регистре
информационных ресурсов Беларуси.
Регистрационное свидетельство №: 1141001099 от 21.10.2010г.
|
Каб не парвалася сувязь пакаленняў
З сівой даўніны дайшлі да нас народныя традыцыі, святы, абрады, звычаі, песні, казкі, нарэшце, родная мова. Усё гэта перадавалася з пакалення ў пакаленне. Але былі на гэтым шляху і страты: адрынута, як непатрэбнае, духоўнае багацце. Народныя традыцыі былі аб’яўлены “перажыткамі”, якім няма месца ў новым грамадстве. Супраць духоўнасці вялася сапраўдная вайна. Так, народная медыцына была аб’яўлена па-за законам; такая ж доля напаткала многія святы, абрады і звычаі. Адрынулі і земляробчы каляндар, яго ролю ў жыцці сялян. А што атрымалі ўзамен? Масавую “культуру статка”, якая пазбаўляе людзей іх каранёў, гістарычнай памяці. Ніякія войны не растапталі так душу народа, як гэты “духоўны Чарнобыль”.

Але ж чалавек прыходзіць у свет для доўгага і шчаслівага жыцця і часу мае дастаткова, каб праявіць сваю чалавечую сутнасць. Для гэтага трэба “не пагарджаць святым мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго” (Ул. Караткевіч). Бо без мінулага няма будучага. А памяць патрабуе клопату. Любыя веды аб мінулым узбагачаюць нашы пачуцці. Тым больш, што мы ўнаследавалі такое вялікае духоўнае багацце! Казкі, паданні, легенды, песні, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, абрады, звычаі — у іх само жыццё, радасці і пакуты, надзеі і мары людзей ад сівой даўніны да нашага часу. Той, хто зацікавіцца гэтым, будзе назаўсёды паланёны ім.
Цяперашні час — час барацьбы за чалавечыя душы. Калі выхаваем самазаспакоеных людзей, якія не будуць ведаць сваіх каранёў, калі на нас перарвецца сувязь пакаленняў, гэта будзе злачынствам перад будучыняй. Як важна кожнаму з маладых гадоў далучыцца душой да народнай спадчыны!

“Да родных вытокаў”
Мы адкрываем сёння этнашколы, І гэта не дзівацтва, не капрыз — Бо хочам адрадзіць духоўнасць нашу, Выхоўваць у дзяцей патрытятызм. У казках, песнях, прыказках, легендах — Душа народа, мудрасць ад жыцця. Таму мы песні нашых маці помнім З дзіцячых год да самазабыцця. Але цяпер эфір запаланіла Не “мас-культура” нават — “шырпатрэб”... Ад гэтага няўтульна і не міла, Бо служыць для фінансавых патрэб. Усё робіцца па нейкім трафарэце: Паўтор чужых нам гукаў, штампаў, слоў... Ад гэтай какафоніі, паверце, Губляем самабытнасць да асноў. І каб не сталі дзеці нашы “Йванамі, Не помнячымі племені і роду”, Мы ў іх павінны з ранніх год выхоўваць Любоў, павагу да свайго народа. Вучыць іх трэба помніць слова матчына І казку, песню, мілую на слых, Бо ў іх — наша Гісторыя і Спадчына, Культура, слаўная сярод культур другіх!
Марыя Барычэўская, настаўніца гісторыі Дзятлавіцкай СШ |
Полезные ссылки
|