Семинар-практикум
Брэйн-рынг «Каб мова родная гучала»
Мэта:павышэнне ўзроўня прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў пры выкарыстанні моўнага асяроддзя для арганізацыі зносін на беларускай мове з дзецьмі дашкольнага ўзросту.
Задачы:
- удакладніць і сістэматызаваць веды педагогаў па праблеме ўзаемадзеяння з дзецьмі дашкольнага ўзросту пры арганізацыі зносін на беларускай мове;
- актывізаваць педагагічнае мысленне выхавацелей як аснову выкарыстання зносін на беларускай мове з дзецьмі дашкольнага ўзросту;
- стымуляваць развіццё творчасці і прафесійнай актыўнасці педагогаў;
- актывізаваць дзейнасць выхавацелей дашкольнай адукацыі па абагульненню, распаўсюджванню і ўкараненню ў практычную працу вопыту калег па арганізацыі зносін на беларускай мове з дзецьмі дашкольнага ўзросту;
- падтрымліваць цікавасць педагогаў да далейшага вывучэння беларускай мовы.
Удзельнікі брэйн-рынга: педагагічныя работнікі ДУА « Дзіцячы сад № 210 г. Мінска».
Педагогі ўваходзяць у залу пад песню “Белая Русь” і становяцца паўколам.
Арганізацыйны момант "Мае чаканні ад мерапрыемства»
Мэта: арганізацыя педагогаў, матываванасць на будучую дзейнасць, стварэнне добрага настрою, высветленне чаканняў удзельнікаў Брэйн-рынга, асцярогі і пытанні, якія іх цікавяць для таго, каб адкарэктаваць далейшую працу па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў пры выкарыстанні моўнага асяроддзя для арганізацыі зносін на беларускай мове з дзецьмі дашкольнага ўзросту.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці вітаецца і прапануе выказаць свае чаканні ад мерапрыемства.
(Педагогі выказваюць свае чаканні ад мерапрыемства).
Мэта: Падзел педагогаў на 2 каманды.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці прапануе педагогам узяць кветку васілек, калі педагогі толькі разумеюць беларускую мову, - яны будуць у камандзе «Васількі», а выхавальнікі, якія з лёгкасцю выкарыстоўваюць беларускую мову, бяруць кветку рамонак - будуць у камандзе «Рамонкі».
Выхавацелі падзелены на дзве каманды, сядаюць на свае месцы.
Уводзіны: уводнае слова намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці.
Паважаныя выхавацелі! У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца Роднай. Для нас з вамі гэта беларуская мова! Менавіта на гэтай мове мы размаўляем з бацькамі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацць сваю мову, не шануе яе.
Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосным свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Калі Вы чуеце беларускую мову — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведайце, што гэта ўсё яна — наша родная мова.
Давайце размаўляць! Давайце не будзем «говорить, болтать», а будзем весці простую гаворку на беларускай мове. Але сёння некаторым людзям гэта складана зрабіць, таму што большасць з нас гаворыць на рускай мове і нават не цягнецца да свайго карэння. Наша мова столькі стагоддзяў зберагала ў сабе нашы традыцыі, легенды, казкі. Яна жыла побач з нашымі продкамі, дапамагала ім у каханні, сяброўстве, працы, дапамагала людзям адчуваць сябе ў гэтым неабдымным свеце.
Родная мова шмат не патрабуе! Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой, то павінен несці перад ей хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць.
Вядучы: Давайце разам падумаем, як зацікавіць дзяцей, каб ім захацелася гаварыць на роднай мове!
Трэба пачаць размаўляць па-беларуску!
Вядучы:Якая асалода жыць,
Знаць вартасць кожнае гадзіны.
Тым, што адкрыта, даражыць.
І адкрываць за дзівам дзіва.
В.Вітка
1РАЎНД
“Падбяры ветлівае слова”
Вядучы:Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін:
Вядучы:Першая каманда “Васількі” падбярыце словаспалучэнні да слова“Дзякую”(Сардэчна дзякую!, Я ўдзячна Вам!, Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!)
Вядучы:Другая каманда “Рамонак” падбярыце словаспалучэнні да слова “Прабачце” (Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна).
Вядучы: Першая каманда “Васілкі” падбярыце словаспалучэнні адлюстроўваючыя «Радасць” (Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!)
Вядучы: Другая каманда “Рамонак” падбярыце словаспалучэнні адлюстроўваючыя“Пажаданні” (Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!)
Пасля выказванняў і меркаванняў падводзяцца вынікі раўнда.
2 РАЎНД
“Імёны нашых продкаў”
Вядучы:Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Вядучы:Успомніце і назавіце імёны, якія існавалі раней на Беларусі?
Першая каманда “ Васількі” назавіце імёны дзяўчынак.
Другая каманда “Рамонкі” назавіце імёны хлопчыкаў.
Пасля выказванняў і меркаванняў падводзяцца вынікі раўнда.
3 РАЎНД
“Прыказкі і прымаўкі”
Вядучы: Прыказкі і прымаўкі не старэюць на працягу стагоддзяў, яны выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме.
“Крынічным звонам бессмяротнасці роднай мовы” назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі.
Хоць, можа, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць выказаць свае адносіны да сітуацыі. Прыказкі надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць.
Педагогам даецца заданне, скласці прымаўкі і прыказкі, папярэдне разрэзаныя на кускі. Час выканання задання – 4 хвіліны.
«Хата без кутоў не будуецца, без прымаўкі ні бяседа, ні гутарка не вядзецца»;
«Посуд б’ецца на шчасце!»;
“Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра”;
“Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора”;
“Не рабі другому, што не люба самому”;
“У людзей пытай, ды свой розум май”;
Пасля выканання заданняў падводзяцца вынікі раўнду.
4 РАЎНД
“Беларускія святы”
Вядучы: Паважаныя педагогі! Вы ведаеце беларускія святы?
Гэты вясновы дзень, за тыдзень да Вялікадня, людзі ламаюць галінкі вярбы — дрэва, поўнага магутнай жыццёвай сілы. Вербнай галінкай дакранаюцца да родных і знаёмых (найперш да дзяцей) і прыгаворваюць:
Не я б’ю — вярба б’е.
За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здаровы, як вада,
І багаты, як зямля.
Расці, як вярба,
Як лёд, на ўвесь год!
Вядучы: Раскажыце пра беларускія святы, якія вам падабаюцца?
пра провады зімы — “Масленіцу”
свята прылёту птушак — “Саракі”,
“Купалле”
пра пачатак і заканчэнне жніва — “Дажынкі”
5 РАЎНД
“Лепшы знаўца беларускіх казак”
Пытанні задаюцца то адной, то другой камандзе:
Вядучы: 1. Якімі словамі пачынаецца казка “Курачка Раба?”
“ Быў дзед, была бабка.Была ў іх курачка –рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу, ды паставіла на падліцу”.
Вядучы: 2. Што крычаў пеўнік, калі яго схапіла ліса?
“Коце,браце!
Мяне ліса нясе
У высокія горы,
У глыбокія норы,
Па барах, па каччах,
Аж бярэ мяне страх”.
(Казка “Коцік, пеўнік і лісіца”.)
Вядучы: 3. Якімі словамі пачынаецца казка “Сынок з кулачок”?(Жылі дзед і баба. Быў у іх сынок. Ды такі малы, што з пад шапкі не відаць. Не больш за кулак.”)
Вядучы: 4. Што казала Каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы?
“Нідзе не была, нічога не ела, нічога не піла, а як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі”.
Вядучы: 5. Якімі словамі заканчваецца казка “ Піліпка-сынок ”?Піліпка прыляцеў з гусямі да хаты. Зарадаваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць. А гусям далі аўса, тут і казка ўся.
Вядучы: 6. Якімі словамі заканчваецца казка “Як курачка пеўніка ратавала”?
(“Ку-ка-рэ-ку!Чуб-чубатка –маладзец! Тут казцы канец!”)
Пасля выканання заданняў падводзяцца вынікі раўнду.
Рэфлексія
Пытанні да выхавацеляў
1. Самыя значныя карысныя для Вас эпізоды Брэйн-рынга?
2. Што Вам не спадабалася? Чаму?
3. Вашы думкі пасля Брэйн-рынга?
4. Вашы заўвагі і прапановы?
Практыкаванне "Дрэва мэты”
Мэта: усведамленне ўдзельнікамі уласных якасцяў і дасягненняў у працы.
На дрэве педагогі пакідаюць свае пажаданні.
Журы падводзіць вынікі Брэйн-рынга.
Вядучы:«Вам доўга крочыць праз гады. Не забывайцеся ж, якія Вы пакідаеце сляды», — успамінаюцца радкі з верша Пятруся Броўкі.
Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.
Семинар-практикум для педагогов
"Совершенствование профессиональной компетенции педагогов по использованию здоровьесберегающих педагогических технологий в работе с детьми дошкольного возраста"
Цель: повышение уровня профессиональной компетентности педагогов в работе по сохранению и укреплению физического и психического здоровья детей дошкольного возраста.
Задачи: углубление и конкретизация знаний по использованию здоровьесберегающих технологий в образовательном процессе; повышение уровня теоретических и практических знаний педагогов в области "изотерапии", "массажа и самомассажа", сохранения и стимулирования здоровья "Минутки шалости".
План семинара-практикума:
1. Приветствие. Метод "Чаша ожиданий"
 |
На заранее приготовленные шаблоны-яблоки участники пишут свои ожидания от семинара и помещают в чашу.
Участники самостоятельно формируют свои ожидания, узнают от ожиданиях других участников, на протяжении всего семинара видят свое продвижение вперед.
|
2. Теоретическая часть (выступление заместителя заведующего по ОД)
- технологии сохранения и стимулирования здоровья;
- технологии обучения ЗОЖ;
- коррекционные технологии.
3.Практическое задание "Дождь здоровья"
Педагогам предлагается набор слов, предлагается весь этот беспорядок превратить в три группы здоровьесберегающих технологий. Из каждой тучки идет целительный дождик здоровья. У каждой тучки название - вид технологий.
4. Выбор "Встреча в бабочках"
Педагоги выбирают бабочки разных цветов - зеленые, черные, желтые. Зеленые принадлежат НОВАТОРАМ, которые познакомят остальных с определенными технологиями, черные - пессимисты, которые выделяют отрицательные моменты технологий, желтые бабочки - оптимисты, выделяющие все положительное.
6. Рефлексия
Если педагогам понравился семинар-практикум, и они взяли для себя что-то полезное, новое, необходимо поместить на дерево красное яблоко.Если вся информация была уже знакома и не пригодится в будущем, необходимо поместить на дерево желтое яблоко.

|