Меню раздела
Горячие новости14.08.2026 Родительское собрание для ясельных групп
подробнее...
06.08.2026 Август
подробнее...
03.08.2026 Мероприятия физкультурно-оздоровительной направленности
подробнее...
15.07.2026 Это нужно знать
подробнее...
30.06.2026 Турслет Первомайского района
подробнее...
Сайт зарегистрирован
в Государственном регистре
информационных ресурсов Беларуси.
Регистрационное свидетельство №: 1141001099 от 21.10.2010г.
|
Беларускiя народныя казкi
Паважаныя бацькі,
прапануем Вам пачытаць сваім дзецям беларускія казкі
Сынок - з - кулачок
Жылі дзед і баба. І быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Ня большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок-з-кулачок. Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.
 Баба згатавала абед ды кажа да сына: — Каб ты быў большы, дык занёс бы бацьку абед за мяне. А так мне самой трэба ісьці. А сынок падхрабрыўся і кажа: — Давай, мама, занясу абед. — Дзе табе данесьці яго? — ня верыць маці. — Данясу! Узяў сынок-з-кулачок абед, паставіў у дзедаў лапаць, сам ззаду сеў і паехаў. Едзе сабе і песенькі сьпявае. Прыехаў на поле, гукае бацьку: — Тата, я табе абед прывёз! Убачыў яго бацька, зарадаваўся: — Малайчына, сынок! Сеў ён абедаць, а сын кажа: — Тата, пасадзі мяне на саху, я араць буду. — Як жа ты будзеш араць? — А паглядзіш, — кажа сын. Пасадзіў яго бацька на саху. Сынок-з-кулачок узяў лейцы ў рукі і крыкнуў на каня: — Но, сівы-буры! І пачаў араць. Ехаў дарогаю пан у брычцы. Убачыў ён такое дзіва. — Прадай, дзед, мне свайго аратага, — кажа пан. — Не, пане, не прадам: гэта мой сынок. А пан прычапіўся, як смала: прадай ды прадай! — Я табе, — кажа пан, — дам шмат грошай. Пачуў гэта сынок, падбег да бацькі і шэпча яму: — Прадавай, тата, толькі вазьмі ў пана за мяне жменю золата. Не бойся, я ад яго ўцяку...
 Згадзіўся дзед і прадаў пану сына за жменю золата. Узяў пан хлопчыка, пасадзіў у кішэню і паехаў. "Вось, — думае, — добрага аратага нажыў. Гэдакага ні ў кога няма. Няхай зайздросьцяць усе паны!" Тым часам хлопчык прадраў панскую кішэню, цішком вылез зь яе ды выскачыў з брычкі. Пан нават і не пачуў. Паехаў сабе дамоў хваліцца дзіўным аратым. Агледзеўся хлопчык, аж кругом яго густы лес. Пахадзіў ён, пахадзіў па лесе і заблукаў. А тут і вечар настаў. Сеў хлопчык пад елкаю і плача. Ні адсюль, ні адтуль — галодны воўк. Ухапіў ён хлопчыка і праглынуў яго. Апамятаўся хлопчык, пачаў брыкацца ў воўчым жываце, пачаў крычаць: — Гэй, воўк, нясі мяне дахаты! — Не панясу, — кажа воўк. — Нябось, панясеш, як надакучу табе. — Паглядзім, — агрызнуўся воўк і пабег у поле шукаць авечак. Прыбягае да чарады авечак, а хлопчык як крыкне з воўчага жывата: — Гэй, пастухі, воўк па авечкі крадзецца! Пачулі гэта пастухі, прагналі злодзея. Ды яшчэ і сабак нацкавалі на яго. Прыбег воўк у лес і кажа хлопчыку: — Вылазь вон! — Не, ня вылезу, — адгукаецца хлопчык. — Нясі мяне дадому. — Не панясу! — злуецца воўк. Выгаладаўся воўк ды зноў пайшоў шукаць спажывы. Але куды ні прыйдзе, усё няўдача: не дае яму хлопчык усё сваё права правіць: — Нясі мяне дадому! Бачыць воўк — няма рады: панёс хлопчыка дадому. Прынёс да двара і кажа: — Вылазь. Вунь твая хата. — Не, — адказвае хлопчык, — нясі на двор. Прынёс яго воўк на двор і зноў крычыць: — Вылазь! — Не, нясі ў сенцы. Прынёс воўк яго ў сенцы. Тут хлопчык выскачыў вон ды як закрычыць: — Тата, хадзі ваўка біць! Выбег бацька з качаргою і забіў ваўка. Шкуру злупіў і бабе футра пашыў. А баба сасмажыла за гэта дзеду і сынку гуся. Тут і казка ўся.
Лёгкі хлеб
Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, разьвязаў і пачаў есьці. Выйшаў з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есьць. Падыйшоў да яго воўк: — Ты што ясі, чалавеча? — Хлеб, — адказвае касец. — А ён смачны? — Дзіва што смачны! — Дай мне пакаштаваць. — Калі ласка! Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку. Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа: — Хацеў бы я кожны дзень хлеб есьці, але дзе мне яго дастаць? Парай, чалавеча! — Добра, — кажа касец, — навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць. І пачаў ён вучыць ваўка: — Перш-наперш трэба зямлю ўзараць... — Тады і хлеб будзе?
 — Не, брат, пачакай. Потым трэба зямлю забаранаваць... — І можна хлеб есьці? — замахаў воўк хвастом. — Што ты, пачакай яшчэ. Раней трэба жыта пасеяць... — Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк. — Не яшчэ. Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасьце, потым закрасуе, потым пачне наліваць зярняты, потым сьпець... — Ох, — уздыхнуў воўк, — вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер-то ўжо я наемся хлеба ўволю! — Дзе там наясіся! — перапыняе касец. — Рана яшчэ. Спачатку сьпелае жыта трэба зжаць, потым у снапы зьвязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх правее, сонейка прасушыць, тады вязі іх на ток... — І есьці хлеб буду? — Які нецярплівы! Спачатку трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяхі сабраць, мяхі ў млын завезьці, ды мукі намалоць... — І ўсё? — Не, ня ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і чакаць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ пасадзіць. — І сьпячэцца хлеб? — Але, сьпячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго, — скончыў касец навуку. Задумаўся воўк, потым пачухаў лапай патыліцу і кажа: — Не! Гэтая работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй яду здабываць. — Ну што ж, — кажа касец, — калі ня хочаш цяжкі хлеб есьці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца. Пайшоў воўк на выган. Убачыў каня: — Конь, конь! Я цябе з'ем. — Што ж, — кажа конь, — еш. Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх. — І то праўда, — згадзіўся воўк. Нахіліўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы... Перакуліўся воўк ды ходу. Прыбег да рэчкі. Бачыць — на беразе гусі пасуцца. "Ці ня з'есьці мне іх?" — думае, потым і кажа: — Гусі, гусі! Я вас з'ем. — Што ж, адказваюць гусі, — еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад сьмерцю. — Якую? — пытаецца воўк. — Пасьпявай нам, а мы паслухаем. — Гэта можна. Сьпяваць я — мастак. Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыльлямі — мах, мах! Узьняліся й паляцелі.
 Зьлез воўк з купіны, правёў гусей вачыма і пайшоў далей ні з чым. Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: "Ці ж ня дурань я, га? Навошта я згадзіўся сьпяваць гусям? Ну, цяпер каго ні сустрэну — з'ем!" Толькі ён так падумаў, бачыць — ідзе па дарозе стары дзед. Воў падбег да яго: — Дзед, дзед! Я цябе з'ем! — Чаго так сьпяшацца! — кажа дзед. — Давай сьпярша табакі панюхаем. — А смачная яна? — Паспытай, дык будзеш ведаць. — Давай! Выняў дзед з кішэні капшук з табакаю, сам панюхаў і ваўку даў. Як нюхнуў воўк на ўсю сілу, дык цэлы капшук табакі ўдыхнуў у сябе. А потым як пачаў чхаць на ўвесь лес... Нічога ад сьлёз ня бачыць, усё чхае. Так з гадзіну чхаў, пакуль усю табаку ня вычхаў. Агледзеўся потым, а дзеда і сьлед прастыў. Пайшоў воўк далей. Ідзе ён і бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух сьпіць. Нагледзеўся воўк у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа: — Баран, баран! Я цябе з'ем. — Што ж, — кажа баран, — такая мая доля. Але каб ня мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косьці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзьбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот. — Дзякуй за параду, — сказаў воўк. — Так і зробім. Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, сьвету ён ня ўбачыў.
 Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае: — Цікава: з'еў я яго ці не? А тым часам касец скончыў работу ды ідзе дахаты. Пачуў ён воўкавы словы і кажа: — З'есьці ня з'еў, але паспытаў лёгкага хлеба.
|
Полезные ссылки
|